Заўтра, 1 жніўня, у Мастацкай галерэі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскай выставы станковай скульптуры «Сад ідэй».
Выстава — праект секцыі скульптуры Саюза мастакоў. Пакажуць творы як сталічных скульптараў, так і майстроў з Брэста, Віцебска, Гродна, Магілёва і Салігорска.
«Выстава станковай скульптуры, якая спалучае ў сабе мноства розных аўтараў, тэхнік, матэрыялаў і тэм, — паведамляе анатацыя, — дазваляе гледачу ўбачыць схаваныя ад погляду абывацеля глыбінныя мастацкія працэсы, якія адбываюцца ў мастацтве».
Выстава будзе працаваць да 3 верасня 2023 года.
Дата: 1 жніўня
Час: 16.00
Месца: Полацк, вул. Стралецкая, 4A-4.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: