У Полацку абвалілася яшчэ частка мура ад руінаў касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі на левым беразе Дзвіны. Нягледзячы на тое, што ўвесь барочны комплекс кляштара 1769 года пабудовы мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, ніякіх захадаў па кансервацыі і аднаўленні не прадпрымаецца, піша тэлеграм-канал «Спадчына».
![У Полацку абвалілася частка мура ад руінаў касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі](https://reform.news/wp-content/uploads/2024/06/cda007e3-1ea4-44b5-9c1f-eb09a7608d32.jpg)
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў — часткова захаваны кляштарны комплекс у Полацку. Знаходзіцца на левым беразе Дзвіны, у Задзвінні, па адрасе вуліца Гвардзейцаў, 23. Помнік архітэктуры барока. У 1832 годзе кляштар быў закрыты, касцёл ператвораны ў праваслаўную царкву Іаана Багаслова. У 1920-я гады савецкія ўлады закрылі царкву. У Другую сусветную вайну комплекс быў пашкоджаны, ад касцёла засталіся руіны. Захаваўся жылы корпус, дзе размяшчалася медыцынская ўстанова.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: