У Пінску адкрылі музей, прысвечаны яўрэйскай гісторыі

Культура
Фрагмент экспазіцыі. Фота: media-polesye.

Экспазіцыя музея “Сцяжынкамі яўрэйскай гісторыі” размясцілася ў прыватнай навучальнай установе “Бейс-Агарон” і распавядае пра мінулае пінскай яўрэйскай абшчыны.

Стварэнне музея распачаў заўчасна памерлы старшыня мясцовага яўрэйскага аб’яднання Іосіф Ліберман, ён створаны на аснове яго калекцыі. Экспазіцыя змяшчае рэлігійныя і побытавыя рэчы, асаблівае месца займае тэма Халакосту.

«Медыя-Палессе» паведамляе, што музейнай экспазіцыяй займалася вядомы экскурсавод Таццяна Хвагіна.

У музеі прадстаўлены не толькі Пінск і знакамітае яўрэйскае прадмесце Карлін, але і іншыя яўрэйскія мястэчкі, кожнае з якіх мела сваю спецыялізацыю, славілася майстрамі, сакральнымі помнікамі і вядомымі людзьмі.

У экспазіцыі шмат посуду, керамікі з Гарадной — былога яўрэйскага мястэчка Столінскага раёна, якое было радзімай бацькі Іосіфа Лібермана.

Адно з упрыгожанняў экспазіцыі — фігуркі з салёнага цеста. Матэрыял далікатны, але традыцыйны для Палесся. З яго ў асобных рэгіёнах рабілі ўпрыгажэнні для вясельных караваяў.

Гонарам экспазіцыі называе Таццяна Хвагіна макет Вялікай сінагогі, пабудаванай у XVII ст., якая, прастаяўшы тры стагоддзі, ператварылася ў руіны і знікла з твару Пінска. Яна была не толькі архітэктурным помнікам, але і адным з сімвалаў старога Пінска. Узнавіць яе аблічча дапамаглі старыя фатаграфіі, чарцяжы і майстэрства Аляксея Пігулеўскага, які зрабіў яе макет.

У экспазіцыі прадстаўлены кнігі духоўнага зместу, адна з іх датуецца 1568 годам.

У музеі ўжо запланаваны некалькі экскурсій, — паведамляе «Медыя-Палессе».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: