У нас хватит сил, выдержки и разума победить. Тихановская обратилась к беларусам на 32-ю годовщину независимости

Главное
Скриншот видеозаписи

Светлана Тихановская уверена, что у беларусов хватит сил и выдержки победить и вернуть стране настоящую независимость. Об этом говорится в ее обращении по случаю 32-й годовщины провозглашения независимости Беларуси. 25 августа 1991 года Верховный совет придал статус конституционного закона Декларации о суверенитете, которая была принята за год до этого.

«Роўна 32 гады таму Беларусь была абвешчана незалежная дзяржавая. Здзейснілася мара многіх пакаленняў. Незалежнасць не звалілася нам на галаву, як многія сцвярджацюь. Гэта вынік гераізму папярэдніх пакаленняў, рашучасці заснавальнікаў БНР, ахвярнасці тысяч беларусаў, якія выходзілі на вуліцы, мужнасці нашага нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, які ўзняў нацыянальны сцяг над Менскім гарсаветам і народных дэпутатаў парламенту, якія тады адстойвалі нашае права на самавызначэнне.

Сёння нашая краіна зноў апынулася на раздарожжы: ці стаць часткай рускага міру і растварыцца ў імперыі, ці вырвацца з яе кіпцюроў і стаць заможнай, свабоднай, еўрапейскай дзяржавай.

Сёння мы з вамі мусім ізноў змагацца за сваю незалежнасць. Бо зараз яна пад самай вялікай пагрозай за ўсю найноўшую гісторыю.

На нашай тэрыторыі знаходзяцца расійскія салдаты, іх ваенныя базы. Наймiты-злачынцы, што разбураюць украінскія гарады і забіваюць мірных грамадзянаў. Ядзерная зброя, якая ператворыць Беларусь у мішэнь на ваенных картах. У нашых музеях замест рэліквій беларускай культуры – кувалда ПВК «Вагнер». А школьнікаў вядуць не ў тэатр, каб глядзець п’есы Купалы, а паказваюць калоніі і памежныя атрады.

Сення самы час нагадаць адно аднаму, што такое сапраўдная незалежнасць.

Гэта не ілжэстабільнасць, пра якую кажа Лукашэнка, не таргі суверэнітэтам за крэдыты Крамля, а самастойная і эфектыўная эканоміка і годная аплата працы, магчымасць весці свой бізнес без перашкод з боку дзяржавы.

Незалежнасць — гэта не ідэалагічныя сходы і ваенныя парады за народныя грошы, а сучасная інфраструктура, якасная медыцына для ўсіх грамадзян, а не толькі для дзяржаўнай эліты. Адукацыя без ідэалагічнага прымусу.

І, вядома, незалежнасць — гэта не быць у чыёйсьці сферы ўплыву, а магчымасць самастойна абіраць партнераў і шлях развіцця краіны, будаваць добрыя адносіны з суседзямі, шанаваць уласную гісторыю, мову, культуру і передаваць нацыянальныя каштоўнасці з пакалення ў пакаленне.

Менавіта за такую будучыную мы выходзілі ў 2020-м на вуліцы, за такую будучыню сення пакутуюць палітычныя вязні ў лукашэнкаўскіх турмах, пра такую Беларусь мараць і тыя, хто вымушана пакінуў радзіму, але хочуць найхутчэй вярнуцца да дому.

Цягам стагоддзяў беларусы вытрымлівалі і перамагалі ў вельмі цяжкіх, вельмі неспрыяльных умовах. Мы паказвалі, што здольныя бараніць нашу свабоду мірна (пратэстамі і забастоўкамі) і на франтах, са зброяй у руках. Гэта пацвярджаюць гісторыя і нашая сучаснасць.

Я ўпэўненая, што ў нас хопіць і сілаў, і вытрымкі, і розуму перамагчы цяпер у імя будучыні нашых дзяцей, у імя незалежнасці і росквіту нашай бацькаўшчыны. Жыве Беларусь!» — сказала Тихановская.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: