У Музеі вольнай Беларусі адбудзецца тэатральны перформанс-чытанка

Сёння, 5 мая, у Музеі вольнай Беларусі адбудзецца «тэатральны перформанс-чытанка «Новы час», заснаваная на імправізацыі ўсіх удзельнікаў на дужа важную, блізкую тэму, аб якой немагчыма выказвацца ў сённяшняй Беларусі,» — паведамляецца ў сацсетках установы.

У праекце бяруць удзел 13 акцёраў з розных гарадоў дзвюх краін. Тэкст п’есы і свае ролі яны атрымаюць у дзень імпрэзы. Ім будуць дапамагаць жывы гук, мастацкае ўвасабленне і рэжысёр, які будзе даваць адмысловыя заданні.

Дата: 5 мая

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Музей вольнай Беларусі, Foksal, 11, Варшава

Уваход вольны, просяць зарэгістравацца па спасылцы. Данаты вітаюцца!

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!