Сёння, 5 мая, у Музеі вольнай Беларусі адбудзецца «тэатральны перформанс-чытанка «Новы час», заснаваная на імправізацыі ўсіх удзельнікаў на дужа важную, блізкую тэму, аб якой немагчыма выказвацца ў сённяшняй Беларусі,» — паведамляецца ў сацсетках установы.
У праекце бяруць удзел 13 акцёраў з розных гарадоў дзвюх краін. Тэкст п’есы і свае ролі яны атрымаюць у дзень імпрэзы. Ім будуць дапамагаць жывы гук, мастацкае ўвасабленне і рэжысёр, які будзе даваць адмысловыя заданні.
Дата: 5 мая
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Музей вольнай Беларусі, Foksal, 11, Варшава
Уваход вольны, просяць зарэгістравацца па спасылцы. Данаты вітаюцца!
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: