У Мінску пройдзе фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі «Кінемо-2024»

Культура
Фота: сацсеткі фестывалю.

8 жніўня ў Мінску ў дворыку Музея-майстэрні Заіра Азгура распачнецца open-air фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі «Кінемо». Фільмам-адкрыцця ўлюбёнай мінчанамі культурнай падзеі стане карціна Эдварда Сэджвіка і Бастера Кітана «Шлюб насуперак» (1929) у суправаджэнні класічнага тапёра.

Вядомая культурная ініцыятыва, якую ўжо больш за дзесяць гадоў ладзіць у Беларусі праект Cinemascope, сёлета будзе доўжыцца чатыры ўікенды.

15 жніўня пад музычны акампанемент трыа «Кінемо» (флейта, скрыпка, фартэпіяна) гледачы змогуць паглядзець хорар Роберта Віне «Рукі Орлака» (1924).

«Берлін, сімфонія вялікага горада» (1927) нямецкага прадстаўніка кінаавангарда Вальтера Рутмана будзе дэманстравацца з музычным суправаджэннем дуэта «Кінемо» (марымба, фартэпіяна) 22 жніўня.

І завяршыць сезон 29 жніўня паказ слыннай фантастычнай стужкі «Голем, як ён прыйшоў у свет» (1920) аднаго з заснавальнікаў кінаэкспрэсіянізму, рэжысёра Паўля Вегенера (сумесна з Карлам Бёзе). За стварэнне музычнай прасторы для знакамітага хорара адказвае трыа «Кінемо» (кларнет, скрыпка, фартэпіяна).

Месца і час пачатку сеансаў: дворык Музея-майстэрні Заіра Азгура (вуліца Заіра Азгура, 8), 21.30.

Набыць квіткі можна тут.

Нагадаем, што «Кінемо» — адзіны ў Беларусі штогадовы фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі, асноўнай задачай якога з’яўляецца папулярызацыя і пераасэнсаванне класікі нямога кіно сродкамі сучаснай музыкі. Музычнае суправаджэнне да фільмаў праграмы прадстаўляюць ужывую ў межах тэатральных перформансаў, якія аб’ядноўваюць у сабе кінапаказ і музычны канцэрт.

Сачыць за паказамі «Кінемо» можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: