У Лондане пакажуць спектакль Беларускага Свабоднага тэатра «KS6: Small Forward» з Кацяй Сныцінай

Главное
Сцэна са спектакля. Каця Сныціна ў ролі самой сябе. Фота: Ганна Красуліна.

5-8 лютага на сцэне тэатра Barbican адбудуцца паказы спектакля Беларускага свабоднага тэатра «KS6: Лёгкі форвард» («KS6: Small Forward») з Кацяй Сныцінай у галоўнай ролі. Пастаноўка Мікалая Халезіна і Наталлі Каляды пасля гучнай прэм’еры ў нью-ёркскім Тэатры La Ma Ma паўстане перад лондскай публікай.

Нагадаем: пастаноўка «KS6: Small Forward» заснаваная на гутарках з алімпійскай спартсменкай Кацяй Сныцінай, якая выступіла супраць дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі ў 2020 годзе. Таксама баскетбалістка стала першай фігурай у беларускім спорце, якая адкрыта заявіла аб сваёй гомасэксуальнасці — у 2023 годзе здзейсніўшы камінг-аўт.

«Каб быць вольным, трэба быць смелым. Менавіта гэта мы знайшлі ў гісторыі Каці: жанчыны, якая выступіла супраць дыктатуры і сышла з нацыянальнай зборнай па баскетболе на знак салідарнасці з беларускім народам і супраць гвалту. На пляцоўцы яна была «лёгкім форвардам», набіраючы ачкі, абараняючыся, ствараючы адкрытыя лініі і робячы падборы для ўсёй каманды. Гісторыя Каці дапамагла нам зразумець, што «лёгкі форвард» – гэта спосаб быць вольным», — расказвае пра ідэю спектакля яго сурэжысёр Наталля Каляда.

Каця грае ў пастаноўцы саму сябе. І яе новае амплуа было прынятае крытыкамі.

«Сныцінай патрэбна пара сцэн, каб пазбавіцца бачнай скаванасці, але гэта лёгка дараваць; па прафесіі яна баскетбалістка, а не акторка. Але яна прыўносіць на пляцоўку тое, што не здолеў бы наёмны выканаўца: аўтэнтыку. Калі яна лёгка ўваходзіць у спектакль, яна дэманструе цёплую і добрую прысутнасць, прыцягваючы публіку на свой бок нязмушаным шармам. І калі яна заахвочвае да ўдзелу — у выглядзе пацалункаў і штрафных кідкоў — людзі з энтузіязмам выстройваюцца на фальшывую пляцоўку (Халезін распрацаваў дэкарацыю, якую дапаўняюць відэа Дзмітрыя Гука і пульсуючае святло Пітэра Смолла)», — піша пра яе працу ў спектаклі Дэвід Гордан з Theatermania.com.

Адзін з паказаў спектакля ў Нью-Ёрку наведала Святлана Ціханоўская.

Набыць квіткі на шоу ў Лондане можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: