У Кіеве на манумент «Радзіма-Маці» ўсталявалі ўкраінскі трызуб — фотафакт

Культура
Устаноўка ўкраінскага герба на манумент "Радзіме-маці". Фота: suspilnenews.

На манумент «Радзіма-Маці» ў Кіеве ўстанавілі герб Украіны замест савецкага. Праца яшчэ не завершана, і да Дня Незалежнасці Украіны замест герба СССР з зоркай, сярпом і молатам, які дэмантавалі 1 жніўня, на скульптуры ўжо будзе ўкраінскі трызуб, паведамляюць @suspilnenews.

Напярэдадні ўвечары, 5 жніўня, устаноўку трызубца перанеслі праз моцны вецер. Працы аднавілі сёння а шостай раніцы.

У Кіеве на манумент "Радзіма-Маці" ўсталявалі ўкраінскі трызуб - фотафакт
Устаноўка ўкраінскага герба на манумент «Радзіме-Маці». Фота: suspilnenews.

21 ліпеня 2022 года скончылася галасаванне ў аплікацыі «Дія» — «як быць з гербам СССР на шчыце Радзімы-Маці ў Кіеве». 85% адсоткаў прагаласавалі за замену герба СССР на трызуб.

У Кіеве на манумент "Радзіма-Маці" ўсталявалі ўкраінскі трызуб - фотафакт
Устаноўка ўкраінскага герба на манумент «Радзіме-маці». Фота: suspilnenews.

Манумент «Радзімы-Маці» быў узведзены ў 1981 годзе, ён з’яўляецца помнікам навукі і тэхнікі мясцовага значэння. Помнік лічыцца самай высокай манументальнай скульптурай у Еўропе.

Назва гэтага манумента будзе замененая на «Украіну-Маці».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: