У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі рыхтуюць выставу «Вясельны альбом» і просяць жыхароў паўдзельнічаць

Культура

Навуковыя супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея пачалі работу над стварэннем новай выставы «Вясельны альбом», якая будзе экспанавацца ў Новым замку з верасня 2025 года.

На выстаўцы будуць прадстаўлены фотаздымкі, вясельнае адзенне, аксесуары і іншыя прадметы з фондаў музея.

Да стварэння выстаўкі можа далучыцца кожны. «Калі вы жадаеце, каб ваша сямейная гісторыя стала часткай нашай экспазіцыі, то ў вас ёсць унікальная магчымасць прынесці ў дар музею або на часовае экспанаванне для выстаўкі прадметы з сямейнага архіва: вясельныя сукенкі, касцюмы, аксесуары або іншыя рэчы па гэтай тэме», — пішуць супрацоўнікі ўстановы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости