У Віцебску паказваюць «Кентаўра Кухто» — выставу, што раскрывае адметную аўтарскую міфалогію

Культура
Сяргей Кухто. Без назвы. Фота: сацсеткі

У выставачнай зале сучаснага мастацтва ў Віцебску (на Белабародава, 5) прац выстава «Кентаўр Кухто».

Сяргей Кухто (1959-1999) — мастак з унікальным мастацкім светам, ён стаў шырока вядомым толькі пасля смерці. Яго жыццё трагічна абарвалася ў сорак гадоў, а першая персанальная выстава адбылася праз год пасля смерці.

У Віцебску паказваюць «Кентаўра Кухто» - выставу, што раскрывае адметную аўтарскую міфалогію
Фота: сацсеткі

Большасць прац мастака разышлася па розных калекцыях, значная частка — за межы Беларусі, у беларускіх музеях твораў Сяргея Кухто амаль няма.

У Віцебску паказваюць «Кентаўра Кухто» - выставу, што раскрывае адметную аўтарскую міфалогію
Фота: сацсеткі

На выставе паказалі творы, якія захоўваюцца ў сям’і мастака. Некаторыя з іх да гэтага часу не экспанаваліся, а некаторыя ўжо сталі неад’емнай часткай гісторыі беларускага мастацтва. Эцюды, малюнкі і накіды дапамагаюць зразумець творчы метад аўтара. Эскізы керамікі раскрываюць новы аспект яго творчасці.

Біяграфія Сяргея Кухто змяшчаецца ў некалькі радкоў. Пасля заканчэння мастацкай вучэльні ў Мінску ён вярнуўся ў родны Віцебск, дзе самастойна дасканаліў майстэрства.

У Віцебску паказваюць «Кентаўра Кухто» - выставу, што раскрывае адметную аўтарскую міфалогію
Фота: сацсеткі

З войска ў лістах да каханай ён пастаянна звяртаўся да разваг пра мастацтва: «Вярнуся — буду працаваць дзе заўгодна, толькі б мець магчымасць гадзін пяць пісаць. Я вельмі баюся, што не змагу зрабіць хоць бы маленькую, але сур’ёзную карцінку ў сваім жыцці».

У Віцебску паказваюць «Кентаўра Кухто» - выставу, што раскрывае адметную аўтарскую міфалогію
Фота: сацсеткі

Напрыканцы 1970-х да Сяргей Кухто прыйшла ідэя намаляваць кентаўра са сваім тварам і целам. Так мастак пачаў ствараць уласную міфалогію, якую выпрацоўваў гадамі, шукаючы ў сваіх працах дасканалай формы.

Яго кентаўры адметныя і разнастайныя, некаторыя з іх натхнёныя ганарлівым Напалеонам, некаторыя — меланхалічным Арлекінам ці прасталюдзінам Палканам. Мастак пераносіць міфічную істоту ў віцебскія краявіды, часам на палотных можна ўбачыць віцебскую ратушу ці фрагменты гарадской забудовы.

У Віцебску паказваюць «Кентаўра Кухто» - выставу, што раскрывае адметную аўтарскую міфалогію

У Віцебску паказваюць «Кентаўра Кухто» - выставу, што раскрывае адметную аўтарскую міфалогію

У Віцебску паказваюць «Кентаўра Кухто» - выставу, што раскрывае адметную аўтарскую міфалогію
Эскізы Сяргея Кухто. Фота: сацсеткі

Праз свайго героя ён перадаваў свае ўласныя духоўныя пошукі і памкненні. Напрыклад, у яго творах узнікае вобраз пераправы — як сімвал пераходу праз раку жыцця. Напрыклад, у карціне «Пераправа» на спіне кентаўра — тоўстая бярозавая жардзіна, якую ён трымае раскінутымі ў розныя бакі рукамі. Здаецца, што гэта адзіная апора, што дапамагае галоўнаму герою захоўваць раўнавагу.

У Віцебску паказваюць «Кентаўра Кухто» - выставу, што раскрывае адметную аўтарскую міфалогію

У Віцебску паказваюць «Кентаўра Кухто» - выставу, што раскрывае адметную аўтарскую міфалогію
Фота: сацсеткі

Пераважная большасць яго кампазіцый, якія дайшлі да гледача, створаны ў перыяд 1992-1999 гадоў. Некаторыя з сюжэтаў паўтараюцца, але мастак не пісаў дакладных копій сваіх палотнаў, часам спалучаў творы ў серыі. Сюжэты гэтых палотнаў даволі цяжка разгадаць, яны застаюцца загадкавай часткай аўтарскай міфалогіі, у якой моцныя, адзінокія і незалежныя міфічныя істоты становяцца праваднікамі ў іншую рэальнасць.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.