У Гомельскім палацава-паркавым ансамблі адкрылі выставу ўнікальных саматканых посцілак

Культура
Экспанаты выставы «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне». Фота: Facebook/Gomel Palace and Park Ensemble

На выставе «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне» ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі паказалі калекцыю артэфактаў з уласнага музейнага фонда, у якім захоўваецца больш за 100 саматканых посцілак і дываноў. Паходзяць яны ў асноўным з Гомельшчыны, а таксама з Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці, і датуюцца пераважна 1930-мі — 1970-мі гадамі.

У Гомельскім палацава-паркавым ансамблі адкрылі выставу ўнікальных саматканых посцілак
Экспанаты выставы «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне». Фота: Facebook/Gomel Palace and Park Ensemble

Нягледзячы на назву, у народнай посцілкі шмат вымярэнняў і шмат функцый: утылітарная (посцілкамі засцілалі ложак, накрываліся, вешалі на сцяну для ўпрыгожання інтэр’ера сялянскай хаты, засцілалі выязныя сані і вазкі), дэкаратыўная (посцілка надзелена мастацкімі якасцямі, мае асаблівасці вытворчасці адпаведна матэрыялу, тэхнікі, кампазіцыі, малюнка, арнамента, колеравых спалучэнняў) і абрадавая (у традыцыйнай культуры беларусаў посцілка робіцца атрыбутам вясельнага і пахавальнага абрадаў).

У Гомельскім палацава-паркавым ансамблі адкрылі выставу ўнікальных саматканых посцілак
Экспанаты выставы «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне». Фота: Facebook/Gomel Palace and Park Ensemble

Як вызначаецца на сайце музея, «саматканыя посцілкі і дываны — гэта шматгранны элемент беларускай культуры, своеасаблівае вымярэнне, які патрабуе разглядаць яго з розных бакоў, як асобны феномен і частку культурнага кода нацыі«.

У Гомельскім палацава-паркавым ансамблі адкрылі выставу ўнікальных саматканых посцілак
Экспанаты выставы «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне». Фота: Facebook/Gomel Palace and Park Ensemble

Дэкаратыўнасць саматканых посцілак і дываноў паўплывала на тое, што ў беларускіх сем’ях іх часта выкарыстоўвалі як фотафон пры стварэнні знакавых фотаздымкаў, што таксама робіць гэтыя ўзорныя вырабы культурным феноменам.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: