Дыскусія, прысвечаная небяспецы паглынання Беларусі Расіяй, адбылася ў Цэнтры Дэвіса Гарвардскага ўніверсітэта.
У панэльнай дыскусіі пад назвай «Другая анексія: паступовае паглынанне Беларусі Расіяй», якую арганізаваў Цэнтр Дэвіса сумесна з Беларускім Форумам Свабоды, узялі ўдзел:
- прадстаўнік па замежных справах і намеснік кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валеры Кавалеўскі,
- намеснік памочніка Дзяржсакратара па Усходняй Еўропе і палітыцы і рэгіянальных справах, Бюро па справах Еўропы і Еўразіі Дзярждэпартамента ЗША Крыс Сміт,
- былы амбасадар ЗША ў Беларусі Джордж Крол,
- дацэнт паліталогіі Тафтс Універсітэта Аксана Шэвел.
Мадэравала дыскусію старшы навуковы супрацоўнік Белферскага цэнтра навукі і міжнародных адносін, былы памочнік Дзяржсакратара па справах Еўропы і Еўразіі Дзярждэпартамента ЗША Карэн Донфрыд.
Да панэлістаў і гасцей дыскусіі праз відэасувязь звярнулася Святлана Ціханоўская, нацыянальная лідарка і кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: