Учора, 28 снежня, у Філадэльфіі, на базе гасціннага Somerton Welcome Center, адкрыў свае дзверы офіс Belarus FREEDOM House.
«Гэта офіс, створаны Беларусамі для Беларусаў і ўсіх, хто падтрымлівае беларускія і амерыканскія каштоўнасці: Свабоду, Роўнасць, Незалежнасць i Узаемадапамогу, — пазначаюць свае каштоўнасныя арыенціры арганізатары суполкі. — Belarus FREEDOM House — гэта месца, дзе можна будзе знайсці дапамогу, новых сяброў і, вядома, магчымасць дапамагчы іншым людзям».
Падкрэсліваецца, што офіс з’яўляецца аб’яднаннем трох суполак: Belarus FREEDOM-Philadelphia, Беларусы Филадельфии, Association of Belarusians in America (ABA) i Грамадскага Руху Краiна для Жыцця.
У прыярытэтах аб’яднання:
- Адаптацыя новых імігрантаў;
- Забеспячэнне інфармацыйнай падтрымкай новапрыбылых;
- Развіццё і папулярызацыя беларускай культуры ў ЗША;
- Падтрымка дэмакратычнага руху ў Беларусі;
- Дапамога палітычным зняволеным у Беларусі.
Адрас Belarus FREEDOM House: Somerton Welcome Center at 10151 Bustleton Ave., Philadelphia PA 19116.
Падрабязней — тут.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: