Да нядаўняга часу пастаянная экспазіцыя музея ахоплівала гісторыю беларускай літаратуры даволі абмежаванага перыяду: другой паловы XX – пачатку XXI стагоддзяў.
Таму доўгі час супрацоўнікі музея працавалі над тым, каб храналагічна пашырыць гэтыя межы больш раннімі перыядамі.
І вось момант наспеў, — пішуць на сайце ўстановы, — і музей гатовы прадставіць разгорнутую панараму станаўлення і развіцця айчыннай літаратуры таксама і ў ХІ – ХІХ стагоддзях.
Цяпер тысячагадовы шлях развіцця літаратурнай творчасці на нашых землях прадстаўлены ад вытокаў старабеларускага пісьменства.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.