Reform.news

У Доме літаратуры ў Варшаве раскажуць пра (не)расстраляную беларускую паэзію

Reform.news · 16 декабря 2023, 19:19

https://reform.news/u-dome-litaratury-varshave-raskazhuc-pra-ne-rasstraljanuju-belaruskuju-pajeziju/

У гэты панядзелак у Доме літаратуры ў Варшаве адбудзецца літаратурная сустрэча «Прарокі моцнай веры і моцнага слова: (не)расстраляная беларуская паэзія».

На сустрэчы наведвальнікаў чакаюць чытанні паэтаў па-беларуску і ў польскіх перакладах, а таксама дыскусія.

На мерапрыемстве выступяць Ева Вежнавец, Віталь Рыжкоў, Ганна Янкута, Андрэй Хадановіч, Багдан Задура, Уладзь Лянкевіч, Адам Паморскі і Кшыштаф Чыжэўскі.

Імпрэза адбываецца ў рамках праекта «Gościnna Warszawa — literatura białoruska».

Арганізатары сустрэчы: Польскі ПЭН-клуб і Memoriał Polska.

Дата: 18 снежня

Час: 19:00

Месца: Дом літаратуры (Krakowskie Przedmieście, 87/89)

Реклама