Падляшскі музей у Беластоку прэзентуе выставу «Марк Шагал — паміж Усходам і Захадам» у беластоцкай ратушы.
Яна прадстаўляе літаграфіі мастака, якія былі выпушчаныя ў Парыжы.
У асноўным гэта ілюстрацыі 1960-1963 гадоў, якія прысвечаны сям’і мастака, закранаюць рэлігійную тэматыку, а таксама паказваюць сцэны з жыцця цыркавых артыстаў.
Літаграфіі, апублікаваныя ў супрацоўніцтве з выдавецтвам Tériade ў 1952 годзе, перадаюць парыжскую архітэктуру, віды на Сабор Нотр-Дам, Плошчу згоды або Эйфелеву вежу.
Самая старая з прадстаўленых на выставе работ — «Вясна» 1938 года.
«У творах Марка Шагала фантазія спалучаецца з рэалізмам, яўрэйскі фальклор — з парыжскім авангардам, а Усход — з Захадам», — апавядае анатацыя выставы ў тым ліку і пра назву экспазіцыі.
Куратары: Івона Мураўска, Ганна Тапалевіч.
Выстава будзе працаваць да 31 жніўня.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram