У будынку гарадской ратушы Беластока адкрылася выстава літаграфій Марка Шагала

Культура
Вернісаж выставы «Марк Шагала - паміж Усходам і Захадам». Фота: facebook/MuzeumPodlaskie

Падляшскі музей у Беластоку прэзентуе выставу «Марк Шагал — паміж Усходам і Захадам» у беластоцкай ратушы.

Яна прадстаўляе літаграфіі мастака, якія былі выпушчаныя ў Парыжы.

У будынку гарадской ратушы Беластока адкрылася выстава літаграфій Марка Шагала
Фрагмент экспазіцыі выставы «Марк Шагала — паміж Усходам і Захадам». Фота: facebook/MuzeumPodlaskie

У асноўным гэта ілюстрацыі 1960-1963 гадоў, якія прысвечаны сям’і мастака, закранаюць рэлігійную тэматыку, а таксама паказваюць сцэны з жыцця цыркавых артыстаў.

У будынку гарадской ратушы Беластока адкрылася выстава літаграфій Марка Шагала
Фрагмент экспазіцыі выставы «Марк Шагала — паміж Усходам і Захадам». Фота: facebook/MuzeumPodlaskie

Літаграфіі, апублікаваныя ў супрацоўніцтве з выдавецтвам Tériade ў 1952 годзе, перадаюць парыжскую архітэктуру, віды на Сабор Нотр-Дам, Плошчу згоды або Эйфелеву вежу.

У будынку гарадской ратушы Беластока адкрылася выстава літаграфій Марка Шагала
Вернісаж выставы «Марк Шагала — паміж Усходам і Захадам». Фота: facebook/MuzeumPodlaskie

Самая старая з прадстаўленых на выставе работ — «Вясна» 1938 года.

У будынку гарадской ратушы Беластока адкрылася выстава літаграфій Марка Шагала
Марк Шагал. Вясна. Фота: muzeum.bialystok.
У будынку гарадской ратушы Беластока адкрылася выстава літаграфій Марка Шагала
Вернісаж выставы «Марк Шагала — паміж Усходам і Захадам». Фота: facebook/MuzeumPodlaskie

«У творах Марка Шагала фантазія спалучаецца з рэалізмам, яўрэйскі фальклор — з парыжскім авангардам, а Усход — з Захадам», — апавядае анатацыя выставы ў тым ліку і пра назву экспазіцыі.

У будынку гарадской ратушы Беластока адкрылася выстава літаграфій Марка Шагала
Марк Шагал. Парыж. 1965. Фота: facebook/MuzeumPodlaskie

Куратары: Івона Мураўска, Ганна Тапалевіч.

Выстава будзе працаваць да 31 жніўня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: