У Брэсцкай крэпасці адкрылі новую мемарыяльную зону і правялі мітынг-рэквіем

Культура
Фота: сацсеткі газеты "Культура".

На мітынге-рэквіеме, які адбыўся ўначы 22 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», прысутнічалі тысячы чалавек, паведамляе Белта. Мерапрыемства прысвечана Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Аляксандр Лукашэнка акцыю не наведаў.

У Брэсцкай крэпасці адкрылі новую мемарыяльную зону і правялі мітынг-рэквіем
Фота: belta.by.
У Брэсцкай крэпасці адкрылі новую мемарыяльную зону і правялі мітынг-рэквіем
Фота: belta.by.
У Брэсцкай крэпасці адкрылі новую мемарыяльную зону і правялі мітынг-рэквіем
Фота: belta.by.

Напярэдадні падзеі ў Брэсцкай крэпасці была адкрытая новая мемарыяльная зона «Скорбь», якая паўстала ў выніку трохгадовай праграмы Саюзнай дзяржавы па рэмонтна-рэстаўрацыйным працам у мемарыяле.

«Вобразам для скульптурнай кампазіцыі жанчыны ў жалобе стала фатаграфія ўдавы аднаго з абаронцаў легендарнай цытадэлі над Бугам, Алена Кузняцова разам з двума дзецьмі змагла выбрацца з палаючых руін крэпасці», — паведамляе газета «Культура».

У Брэсцкай крэпасці адкрылі новую мемарыяльную зону і правялі мітынг-рэквіем
Фота: сацсеткі газеты «Культура».

Па абодва бакі ад скульптуры — сцяна памяці з імёнамі абаронцаў Брэсцкай крэпасці, якія загінулі ў фашысцкім палоне.

Нагадаем, што нядаўна міністр культуры Беларусі Марат Маркаў паведаміў пра падпісанне сумеснага мемарандуму Расіі і Беларусі аб падачы супольнай заяўкі на мэмарыяльныя комплексы  — Мамаеў курган і Брэсцкая крэпасць — у Спіс сусветнай спадчыны UNESCO.

У Брэсцкай крэпасці адкрылі новую мемарыяльную зону і правялі мітынг-рэквіем
Фота: сацсеткі газеты «Культура».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.