У Берліне прайшоў вечар беларускай музыкі і паэзіі на фестывалі ўсходнееўрапейскага мастацтва Ostpol — фотафакт

Культура
Фота: ostpol-berlin.de

У Берліне адкрыўся шматмоўны форум усходнееўрапейскага мастацтва OSTPOL BERLIN Festival. Яго мэта — пераасэнсаваць сувязі паміж мінулым і сённяшнім днём, паміж Усходам і Захадам.

У Берліне прайшоў вечар беларускай музыкі і паэзіі на фестывалі ўсходнееўрапейскага мастацтва Ostpol - фотафакт

 

У Берліне прайшоў вечар беларускай музыкі і паэзіі на фестывалі ўсходнееўрапейскага мастацтва Ostpol - фотафакт
Фота: ostpol-berlin.de

Фестываль адкрыўся беларускім вечарам — з сучаснай паэзіяй, прозай і музыкай беларускіх творцаў, якія жывуць у Берліне. З паэтычных чытанняў паэткі і перакладчыцы Юлі Цімафеевай, якая расказала пра свой зборнік вершаў «Кровазварот». Кніга выйшла на нямецкай мове ў берлінскім выдавецтве Edition Fototapeta ў перакладзе Ціны Вюншман. Яна распавядае гісторыю жыцця сваёй сям’і на працягу стагоддзя і «доўгі шлях удалечыні ад дома».

У Берліне прайшоў вечар беларускай музыкі і паэзіі на фестывалі ўсходнееўрапейскага мастацтва Ostpol - фотафакт

У Берліне прайшоў вечар беларускай музыкі і паэзіі на фестывалі ўсходнееўрапейскага мастацтва Ostpol - фотафакт
Фота: ostpol-berlin.de

Альгерд Бахарэвіч прэзентаваў «Папяровага голема» па-нямецку, які выйшаў у 2025 годзе ў нямецкім перакладзе Магдалены Фогт у тым жа выдавецтве. У кнізе аўтар разважае, што значыць сёння быць пісьменнікам, эмігрантам, мужчынам, беларусам, еўрапейцам.

У Берліне прайшоў вечар беларускай музыкі і паэзіі на фестывалі ўсходнееўрапейскага мастацтва Ostpol - фотафакт

У Берліне прайшоў вечар беларускай музыкі і паэзіі на фестывалі ўсходнееўрапейскага мастацтва Ostpol - фотафакт
Фота: ostpol-berlin.de

Пасля адбыўся жывы канцэрт гурта WTBSK. Гэта сумесны праект Светы Бень і Сяргея Навіцкага.

«Гурт WTBSK са Сьветай Бень выходзіў на сцэну некалькі разоў і зайграў сярод іншага любімую мной песьню пра «Акіян Бэрлін». Дзякуй Марціну Янкоўскаму за ідэю ды мадэрацыю і Ульрыке Альмут Зандыг за выкананьне Юліных вершаў у нямецкім перакладзе»,падзяліўся ўражаннямі Альгерд Бахарэвіч.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.