У Берліне адбудзецца «Ноч нерасстраляных вершаў. Спатканне са знішчанай і актуальнай беларускай літаратурай»

Культура
Фрагмент афішы да падзеі.

29 кастрычніка ў Доме паэзіі ў Берліне пройдзе «Ноч нерасстраляных вершаў». У імпрэзе прымеркаванай да «Ночы расстраляных паэтаў» возьмуць удзел сучасныя беларускія паэты, мастакі, музыкі і акцёры, літаратурныя перакладчыкі, «неабыякавыя людзі і зацікаўленыя асобы».

«У «Чорную ноч» з 29 на 30 кастрычніка 1937 года савецкі НКВД расстраляў ў Мінску 132 чалавекі. Сярод іх былі шматлікія беларускія паэты, пісьменнікі, дзеячы інтэлігенцыі. Забітых пахавалі ў лясным масіве Курапаты непадалёк ад Мінска. Гэта была трагічная вяршыня масавых рэпрэсій супраць беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі — і гэту дату беларусы па ўсім свеце ўзгадаваюць ў апошнія дні кастрычніка», — узгадаваюць арганізатары мерапрыемства.

У берлінскай «Ночы нерасстраляных вершаў» прагучаць вершы: Алеся Дудара, Міхася Чарота, Юркі Лявоннага, Валерыя Маракова, Сяргея Фаміна, Зямы Піваварава, Анатоля Вольнага, Сяргея Астрэйкі, Юлія Таўбіна, Мойшэ Кульбака, Ізі Харыка… А гэтаксама паэтычныя творы сучасных аўтараў і аўтарак.

Склад удзельнікаў імпрэзы як ніколі прадстаўнічы: Зміцер Вішнёў, Дзмітрый Строцаў, Света Бень, Інга Лізенгевіч, Кацярына Тэвес, Уладзімір Грамовіч, Ціна Вюншман, Томас Вайлер, Ніна Велер, Лена Прэнц, Елізавета Ландэнбергер, Якаб Вундэрвальд, Кацярына Яворская, Тамара Кабяк, Вераніка Круглова, Зміцер Чэ, Валерыя Казлянка, Яўген Федаровіч, Купра, Вера Бурлак, Вольга Гапеева, Кацярына Жынгяроўская, Вераніка Круглова і многія іншыя.

Мерапрыемства будзе праходзіць на нямецкай, беларускай і ідыш мовах.

Арганізатар — ініцыятыва Сяброў беларускай літаратуры ў Берліне і Беларускай суполкай RAZAM e.V.

Падрабязней пра падзею можна дазнацца тут.

Нагадаем, што ў сеціве папаўняецца мапа мерапрыемстваў у ноч з 29 на 30 кастрычніка. Дадаць сваю імпрэзу, падзяліцца перакладамі вершаў паэтаў можна на сайце nochpaetau.com.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: