26 ліпеня ў бельгійскай галерэі мастацтва New Jorg Gallery адкрыецца выстава дынастыі беларускіх мастакоў Сумаравых—Копачаў. У экспазіцыі будзе прадстаўлены жывапіс Васіля Сумарава, Кацярыны Сумаравай, Дар’і Сумаравай-Копач, скульптура Віктара Копача і лічбавае мастацтва Захара Копача.
Васіль Сумараў — беларускі мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, які зрабіў значны ўнёсак у беларускую гісторыю мастацтва. Яго вядомыя творы «Мая радзіма» («Сказанне пра Навагрудак»), «Мой дом» можна ўбачыць у Нацыянальным мастацкім музеі — яны з’яўляюцца аднымі з улюбёных карцін беларускай публікі.
Кацярына Сумарава і Дар’я Сумарава-Копач — дочкі вядомага майстра, самадастатковыя мастачкі, чый жывапіс сёння знаходзіцца ў прыватных калекцыях і зборах дзяржаўных устаноў.
Віктар Копач — беларускі скульптар, муж Дар’і Сумаравай-Копач. Мае досвед удзелу ў міжнародных сімпозіумах і пленерах; яго творы знаходзяцца ў алімпійскім парку ў Пекіне, і ў горадзе Чанчуні, і ва Урумчы, і ў Хуані, а таксама ў Бразіліі, Турцыі, Расіі, Паўднёвай Карэі, Польшчы, Германіі, В’етнаме і Беларусі.
Захар Копач — сын Дар’і Сумаравай-Копач, малады мастак, які cкончыў Акадэмію мастацтваў імя Збігнева Стрэміньскага ў Лодзі і працуе ў дыджытал-арт.
Творы дынастыі беларускіх мастакоў будуць экспанавацца ў New Jorg Gallery — у галерэі сучаснага мастацтва бельгійскага скульптара Ёрга Ван Дале ў Калмхауце каля Антверпена ў Бельгіі. Гэта першая падобная выстава сям’і беларускіх мастакоў.
Адкрыецца праект «Дынастыя» 26 ліпеня а 19.30 па адрасе Kalmthout, Spreeuwstraat 6.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: