У Беларусі 146 дзеячаў культуры знаходзяцца ў няволі — Беларуская Рада культуры

Культура
Беларускія дзеячы культуры ў няволі. Фота: byculture.org.

Музыка Марыя Калеснікава, пісьменнік Алесь Бяляцкі, мастак Алесь Пушкін, бібліятэкарка Юлія Лаптановіч, менеджарка Таццяна Кузіна, рамеснік Міхась Лабань, культуралагіня Аксана Зарэцкая, архітэктар Аляксандр Кухарэнка, рэжысёр Вячаслаў Ламаносаў, журналіст Алесь Любянчук, краязнаўца Аляксандр Лычаўка, дызайнер Дзмітрый Кубараў, керамістка Анастасія Малашук, філосаф Уладзімір Мацкевіч, фатографка Варвара Мядзведзева, актор Дзяніс Іваноў, студэнтка Данута Перадня, відэааператар Павел Падабед, экскурсавод Ігар Хмара… Гэты ліст можна доўжыць і доўжыць. Згодна з маніторынгам Беларускай Рады культуры, на сёння 146 беларускіх дзеячаў культуры знаходзяцца за кратамі.

Да Дня палітвязняў у Беларусі Рада культуры апублікала статыстыку ў дачыненні да затрыманых творцаў.

Сярод 146 зняволеных культурных дзеячаў больш за ўсё — 34 чалавекі — музыкаў.  20 — літаратары, 12 — дзеячы тэатра і кіно, 14 — мастакі, 11 — арт-менеджары, 9 — даследчыкаў/навукоўцаў, 17 — фатографаў, дызайнераў, архітэктараў, 6 — краязнаўцы, 23 чалавекі — іншых спецыяльнасцяў.

591 год — гэта агульны тэрмін, на які былі асуджаныя беларускія прадстаўнікі культуры.

3375 — столькі дзён 17 творцаў яшчэ чакаюць у СІЗА судовага выраку.

Больш за 90 чалавек, звязаных з культурай, цяпер знаходзяцца за кратамі паводле палітычна матываваных абвінавачанняў.

Па звестках Беларускай Рады культуры, усяго за час пратэстаў супраць гвалту і тыраніі ў Беларусі былі падвергнуты рэпрэсіям, у тым ліку арыштам і катаванням, больш за 35 000 чалавек.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: