У Амстэрдаме пройдзе паказ спектакля «Крэмулятар» паводле Сашы Філіпенкі

Культура
Фрагмент са спектакля «Крэмулятар» . Фота: cremulator.net.

7 траўня ў Амстэрдаме (Schouwburg Amstelveen, Stadsplein 100) адбудзецца паказ спектакля «Крэмулятар» паводле аднайменнага рамана Сашы Філіпенкі.

«Крэмулятар» — першая экранізацыя аднайменнага рамана Сашы Філіпенкі, напісанага на аснове дакументаў допыту дырэктара першага крэматорыя ў СССР. Раман апісвае гісторыю белагвардзейскага афіцэра, лётчыка Пятра Несцярэнкі, які пасля працяглых нягод эміграцыі пачатку ХХ стагоддзя заключае дамову з Саветамі і вяртаецца на радзіму.

Гэта гісторыя пра жангліраванне і выбар уласнай праўды, пра яе сціранне і непазнавальнасць для многіх пакаленняў, пра эміграцыю і вайну мінулага стагоддзя; пра веру, вялікае каханне, якое нічога не значыць, калі самы адданы глядач — тыран», — адзначаецца ў апісанні да пастаноўкі.

Рэжысёр — Максім Дзідзенка.

У спектаклі задзейнічаны: Максім Суханаў, Святлана Мамрэшава, Ян Гэ, Ігар Цітоў, Фрол Падлесны.

У Амстэрдаме пройдзе паказ спектакля «Крэмулятар» паводле Сашы Філіпенкі
Сцэна са спектакля. Фота: cremulator.net.

Прэм’ера пастаноўкі адбылася ў Берліне 2 і 3 лютага. Наступны паказ спектакля адбудзецца ў Лімасоле.

Квіткі на паказ «Крэмулятара» ў нідэрландскім Тэатры Амстэльвен тут.

Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка — аўтар 6 раманаў і 2 зборнікаў апавяданняў, лаўрэат шэрагу літаратурных прэмій, аўтар бэстсэлераў у Германіі і Швецыі.  Яго творы перакладзены на 18 моў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: