У 2025 годзе ў Беларусі надрукавалі больш за 18 мільёнаў асобнікаў кніг. А колькі з іх на беларускай мове?

Культура
Прэс-канферэнцыя «Культурны код нацыі: папулярызацыя чытання і падтрымка кнігавыдання ў 2026 годзе». Фота: Ганны Язерскай

982 найменні кніг з больш чым 7-мі тысяч – такая колькасць беларускамоўных кніг, выпушчаных у Беларусі ў 2025 годзе.

Тыраж усіх кніг — больш за 18 млн асобнікаў.

Статыстыку прывёў намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Язерскі, паведамляе выданне СБ.

Ён адзначыў, што сукупны тыраж усіх кніг у нашай краіне павялічыўся на 0,8 працэнта. Выдаўцы імкнуцца насыціць рынак. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2550 асобнікаў.

На беларускай мове летась выпушчана 982 найменні кніг. Наклад іх павялічыўся і склаў 2 мільёны 690 тысяч асобнікаў.

Толькі выдавецтвамі, падпарадкаванымі Міністэрству інфармацыі («Беларусь», «Мастацкая літаратура», ВД «Звязда»), выпушчана больш за 50 працэнтаў кніг на беларускай мове.

У цэлым выдадзена літаратура на 25 мовах. Тут ёсць доля вучэбнай літаратуры, а таксама перавыданні на замежных мовах, у тым ліку выпушчаныя па замове прадстаўнікоў з-за мяжы. На мовах народаў свету выдадзена 494 кнігі і брашуры. Дарэчы, з усіх кніг, выдадзеных у Беларусі за мінулы год, 79,2 працэнта — упершыню.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости