Твор Уладзіміра Цэслера «Беларускі арнамент» атрымаў адмысловую адзнаку на Міжнароднай біенале плаката ў Варшаве

Культура
Фота: фейсбук Міжнароднага біенале плаката ў Варшаве.

Твор беларускага дызайнера Уладзіміра Цэслера быў удастоены ганаровай згадкі («honorable mention») на 28-й Міжнароднай біенале плакатаў у Варшаве. Яго плакат пад назвай «Беларускі арнамент», на якім выяўленыя множныя патэрны з калючага дроту, быў адзначаны ў тэматычным конкурсе.

Журы пракаментавала сваё рашэнне наступным чынам:

«Уладзімір Цэслер з Кіпра [атрымоўвае ўзнагароду] за плакат «Беларускі арнамент» за, здавалася б, нявінную выяву традыцыйнага майстэрства, якая змяшчае трывожнае схаванае паведамленне».

Твор Уладзіміра Цэслера "Беларускі арнамент" атрымаў адмысловую адзнаку на Міжнароднай біенале плаката ў Варшаве

Нагадаем, што Уладзімір Цэслер быў вымушаны з’ехаць з Беларусі ў 2020 годзе з-за пагрозы пераследу. Майстэрня вядомага дызайнера ў тым жа годзе была разгромлена сілавікамі. Сёння мастак жыве на Кіпры — а яго творы выстаўляюцца па ўсім свеце.

Біенале плакатаў у Варшаве ладзіцца з 1966 года. Ідэя агляду такога кшталту, у цэнтры якога — мастацтва плаката, узнікла сярод польскіх графікаў і была непасрэдна ініцыявана Эрыкам Ліпіньскім. З 1990 года прафесар Лех Маеўскі (цяпер прэзідэнт Міжнароднай біенале плаката) займаецца біенале. Пасля 1994 года біенале праходзіла ў Музеі плаката ў Віланаў, каб у 2018 годзе нарэшце вярнуцца на радзіму, у Акадэмію прыгожых мастацтваў у Варшаве. Агляд з’яўляецца адным з найвядомейшых культурніцкіх падзеяў у Еўропе.

Цырымонія адкрыцця Біенале адбылася 24 чэрвеня. Працаваць фестываль будзе да верасня 2023 года.

Твор Уладзіміра Цэслера "Беларускі арнамент" атрымаў адмысловую адзнаку на Міжнароднай біенале плаката ў Варшаве
Урачыстае адкрыццё 28-га Міжнароднага біенале плаката ў Варшаве. Палац Чапскіх. Фота: Акадэмія прыгожых мастацтваў у Варшаве.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: