Уладальнік "Залатой пальмавай галінкі" за фільм "Ф'ёрд" румынскі рэжысёр Крысціян Мунджыу. Фота: сацсеткі Канскага фестываля.
У Канах завяршыўся адзін з галоўных сусветных кінааглядаў. Увечары 23 мая на ўрачыстай цырымоніі закрыцця міжнароднае журы абвясціла лаўрэатаў 79-га Канскага кінафестывалю. Галоўную ўзнагароду — «Залатую пальмавую галінку» — атрымаў румынскі рэжысёр Крысціян Мунджыу за сацыяльную драму «Ф’ёрд» (Fjord).
Для Мунджыу гэта ўжо другі вышэйшы трафей у Канах (першы ён атрымаў у 2007 годзе за за культавы фільм «4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні»). Яго новая стужка «Ф’ёрд», створаная ў капрадукцыі Румыніі і Нарвегіі, распавядае гісторыю кансерватыўнай сям’і, якая пераязджае ў глухую нарвежскую вёску і сутыкаецца з падазрэннямі ў гвалце над дзецьмі з боку мясцовай юрыдычнай сістэмы і супольнасці.
Галоўныя ролі бліскуча выканалі Себасціян Стэн («Іншы чалавек») і Рэнатэ Рэінсве («Сентыментальная каштоўнасць»).
Адметнасць карціны заключаецца ў яе бескампраміснай мастацкай мове. Як адзначае кінакрытык выдання Screen International Джонатан Ромні, Мунджыу зноў дэманструе свой фірмовы, бязлітасна дакладны метад: ён адмаўляецца ад штучных эфектаў, ствараючы амаль клаўстрафобнае напружанне за кошт доўгіх планаў і суровых рэалістычных дыялогаў, дзе кожнае слова герояў вагаецца паміж праўдай і паранояй. Рэжысёр ператварае побытавы сямейны канфлікт у глабальную метафару таталітарнага кантролю прагрэсіўнага грамадства над асобай, паказваючы, як лёгка сістэма ювенальнай юстыцыі можа стаць катком для чужынцаў.
Адной з галоўных інтрыг фестывалю стала вяртанне на Кот-д’Азур пасля шматгадовай паўзы і цяжкай хваробы рэжысёра Андрэя Звягінцава. Яго новая стужка «Мінатаўр», якая ўзяла Гран-пры, была знятая цалкам за межамі Расіі ў капрадукцыі Латвіі і Францыі.
«Мінатаўр» — гэта камерная, амаль трылерная псіхалагічная драма, якая разгортваецца вакол адной заможнай сям’і, чыё спакойнае жыццё ў сучасным халодным доме-лабірынце рушыцца, калі вонкі выплывае шматгадовая хлусня і здрада. Назва фільма адсылае да старажытнагрэчаскага міфа, дзе лабірынт — гэта сетка ўласнай хлусні герояў, а Мінатаўр — эгаістычнае, разбуральнае зло, якое жыве ўнутры чалавека і пажырае блізкіх. Рэжысёр даследуе, як з малых кампрамісаў з сумленнем і бытавой жорсткасці нараджаецца вялікае зло, здольнае паглынуць цэлую краіну.
Прысутнасць карціны ў асноўным конкурсе і яе высокае адзнака выклікалі вострыя дыскусіі і сур’ёзны пратэст з боку ўкраінскай культурнай супольнасці, кінематаграфістаў і журналістаў на фэсце.
Украінскія кінакрытыкі скептычна паставіліся да самой сутнасці «Мінатаўра», адзначаючы, што прытча пра «ўнутранае зло ў прыгожых дамах» выглядае як адхіленая і інфантыльная рэфлексія, якая проста не паспявае за жахамі рэчаіснасці, пакуль гэтае самае зло на практыцы матэрыялізуецца ў рэальныя ракетныя ўдары.
Для ўкраінскай дэлегацыі пазіцыя застаецца непахіснай — пакуль Расія вядзе вайну і знішчае ўкраінскую культуру, любыя расійскія галасы на сусветных пляцоўках павінны быць пастаўлены на паўзу. Нягледзячы на тое, што Звягінцаў адкрыта асудзіў ўварванне ва Украіну і пакінуў РФ, а на закрыцці фестываля звярнуўся да Пуціна з заклікам спыніць вайну.
Кінакрытыкі адразу звярнулі ўвагу на тое, што сёлетні спіс пераможцаў адрозніваецца анамальнай колькасцю падвоеных узнагарод: журы падзяліла прызы адначасова ў трох ключавых намінацыях (найлепшая рэжысура, найлепшая жаночая і найлепшая мужская ролі). Падчас выніковай прэс-канферэнцыі старшыня журы Пан Чжун Хо абверг чуткі пра жорсткі ўнутраны раскол. Паводле яго слоў, рашэнне было прадыктавана выключна мастацкай сутнасцю прац. У выпадку з акцёрскімі прызамі, дуэты Эфіра — Акамота («Раптоўна») і Кампань — Мачыя («Баягуз») існавалі на экране як непадзельныя арганізмы, таму вылучэнне кагосьці аднаго разбурыла б успрыманне іх акцёрскага ансамбля. Узнагароды для Паўлікоўскага і іспанскага дуэта «Los Javis» сталі знакам роўнай павагі да двух цалкам розных, але аднолькава магутных рэжысёрскіх падыходаў.
Такім чынам поўны спіс лаўрэатаў асноўнага конкурсу 79-га Канскага кінафестывалю выглядае так:
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram