Фота: Вікіпедыя.
23 траўня пайшоў з жыцця Андрэй «Філ» Філатаў — удзельнік рок-гуртоў «Сузор’е», Zindan, Mojo Blues, «Крама».
Як адзначаюць яго сябры, два дні таму ў творцы здарыўся інсульт. Яго не стала сёння раніцай. Музыканту быў 71 год.
Андрэй Філатаў нарадзіўся ў Мінску ў 1954 годзе. Скончыў фізічны факультэт БДУ. На сцэне з 1977 году, калі дэбютаваў у гурце «Сузор’е». Суаўтар хіта «Сузор’я» «Весенний день». Далучыўся да гурта Zindan у 1991-м. У 1999 годзе стаў удзельнікам «Mojo Blues», праз год увайшоў у «Краму».
З сярэдзіны 1990-х да 2003 году быў гукарэжысёрам мінскага «Стар-клюбу», выступаў як вядучы фестываляў «Блюз жыве ў Мінску». Уладальнік галоўнага прызу фэстывалю імя Р. Рыдла ў Тыхах (Польшча) у 2003 годзе.
Андрэй Філатаў вёў свой канал на YouTube, дзе выкладваў запісы выступаў беларускіх рок- і блюз-гуртоў і выканаўцаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram