Лявон Вольскі з узноўленым гуртом «Крамбамбуля» выпусцілі 9 траўня новую песню з назвай «Толькі Перамога». Яна пра беларускую ідэю, якая гучыць наступным чынам: «Трэба нам перамагчы войскі цёмнае начы, а тады ўсе заквітнее».
«Толькі Перамога» праз свой характэрны поп-фолькавы стыль успрымаецца як працяг паўстанцкага альбома «Чырвоны Штраль», які выйшаў у 2015 годзе. Пасля гэтага гурт выпусціў толькі адну песню «Партызаны каляднага лесу», якая была прадстаўлена напрыканцы 2017 года.
Сёлета ў сакавіку Вольскі анансаваў вяртанне гурта «Крамбамбуля» і вялікі канцэрт у Вільні, які адбудзецца 31 траўня.
«Крамбамбуля» была заснавана Лявонам Вольскім ў 2001 годзе ў Мінску. Найбольш папулярныя хіты — «Госці», «Турысты», «Абсэнт», «Каб мы калі каму чаго» і, безумоўна, альбом «Чырвоны Штраль», дзесяцігоддзю якога і будзе прысвечаны канцэрт у Вільні.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram