Тэлеграм-канал «Спадчына» аднавіў працу. Уладзіслаў Чаховіч на волі
Reform.news · 13 января 2023, 17:40
https://reform.news/tjelegram-kanal-spadchyna-adnavi-pracu-uladzisla-chahovich-na-voli/Блогер, рэдактар беларускай Вікіпедыі, падзвіжнік у сферы захавання архітэктурнай і гісторыка-культурнай спадчыны Уладзіслаў Чаховіч выйшаў на волю з ЦІП на Акрэсціна тры дні таму. Сёння тэлеграм-канал «Спадчына», вядоўцай якога ён з’яўляецца, выдаў першы пост у новым годзе.
Як паведамілі Reform.by сябры Уладзіслава, блогер адсядзеў 13 сутак за рэпосты з «экстрэмісцкіх рэсурсаў». Яго затрымалі на працы 26 снежня 2022 года.
Тэлеграм-канал «Спадчына» распавядае пра архітэктурную і гісторыка-культурную спадчыну Беларусі. У посце за сёння ідзе гаворка пра першапачатковы праект Шэрага дома аўтарства Станіслава Шабунеўскага ў Гомелі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
