Тихановская: режим превращает нашу страну в гуманитарный Чернобыль

Главное
Скриншот видеозаписи

Светлана Тихановская обратилась к беларусам по случаю 38-й годовщины аварии на ЧАЭС.

По ее мнению, события 1986 года являются примером безответственности и безнаказанности властей. Она считает, что риск повторения такой катастрофы существует.

«Сёння – 38-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая закранула амаль кожную беларускую сям’ю. Гэта прыклад безадказнасці і беспакаранасці ўладаў, а найвышэйшую цану за іх плацяць людзі. І хоць з моманту трагедыі прайшло амаль 40 гадоў, на жаль, мы не можам сказаць, што рызыкаў яе паўтарэння не існуе.

Адна з такіх пагрозаў – Астравецкая АЭС. Пры ўсёй нядбайнасці рэжыму яна становіцца бомбай запаволенага дзеяння. Жахліва нават уявіць маштаб экалагічнай катастрофы, да якой рэжым можа прывесці краіну. Акрамя таго, дыктатар размяшчае ў Беларусі расійскую ядзерную зброю і тым самым ператварае краіну ў мішэнь. Для яго гэта – інструмент, каб пагражаць суседзям і падняць уласную значнасць. Але закладнікамі гэтай безадказнай палітыкі становяцца 9 мільёнаў чалавек», — говорится в обращении.

Тихановская сравнила ситуацию в стране с «гуманитарным Чернобылем», она подчеркнула, что большое количество людей покинули страну, тысячи были брошены в тюрьмы, однако беларусы продолжают делать все, чтобы приблизить изменения в стране.

«Сёння рэжым ператварае нашу краіну ў гуманітарны Чарнобыль. Тысячы людзей знаходзяцца ў турмах. Сотні тысяч выехалі. Але з іншага боку, апошнія гады шмат чаму нас навучылі. Мы навучыліся жыць, не спадзяваючыся на дзяржаву. Мы навучыліся падтрымліваць, дапамагаць адно аднаму. Я цешуся тым, як беларускі народ робіць велізарныя крокі, каб наблізіць змены ў Беларусі. Актывісты змагаюцца за экалогію. Эксперты распрацоўваюць і прасоўваюць канцэпцыю зялёнай эканомікі. Ёсць і спецыялісты, чыя праца не дазволіла Астравецкай АЭС нашкодзіць наваколлю.

Кожны дзень я бачу, што беларусы прагнуць жыць у бяспецы. Быць здаровымі і поўнымі сілаў. Хочуць, каб іх дзеці ніколі не ведалі, што гэта такое – піць ёд і пастаянна правяраць, ці ўсё добра са шчытападобнай залозай. Хочуць адпраўляць дзяцей за мяжу не на рэабілітацыю пасля экалагічнай катастрофы, а шукаць новых сяброў у розных краінах свету.

Мае дарагія! Наш шлях да будучыні не павінен быць Чарнобыльскім. Ён павінен быць бяспечным для нас і нашых дзяцей. Я ўпэўненая: рухаючыся да пераменаў, мы абавязкова ўбачым нашую краіну без атамнай пагрозы. Без ядзернай зброі. І без дыктатуры, якая да ўсяго гэтага прывяла», — заявила Тихановская.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: