3 снежня Вярхоўная Рада ў сувязі з абнаўленнем афіцыйнага перакладу Еўрапейскай хартыі рэгіянальных або меншасных моў абнавіла спіс моваў, якія патрабуюць дзяржаўнай падтрымкі. У абноўлены спіс уключылі беларускую, балгарскую, гагаузскую, караімскую, крымскататарскую, навагрэцкую, нямецкую, польскую, ромскую, румынскую, славацкую, венгерскую, чэшскую, ідзіш і іўрыт.
У тлумачальнай запісцы адзначылі, што руская мова з прычыны свайго панавання на працягу некалькіх стагоддзяў застаецца найбольш часта ўжыванай мовай нацыянальных меншасцяў, а значыць, няма падстаў лічыць, што руская мова знаходзіцца пад пагрозай.
З пераліку прапануецца таксама выключыць малдаўскую мову ў сувязі з прызнаннем румынскай мовы дзяржаўнай мовай Рэспублікі Малдова.
Гэты закон дае беларускай мове гарантыі ў культурнай, адукацыйнай і грамадскай сферах.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Добрая навіна!