Святлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароду Сяргею Шупу. Яна наведала перакладчыка ў шпіталі пасля планавай аперацыі

Культура
Фота:t.me/CabinetBelarus.

Святлана Ціханоўская падчас афіцыйнага візіту ў Чэхію асабіста ўручыла ўзнагароду беларускаму даследчыку, перакладчыку і выдаўцу Сяргею Шупу. Лідарка Беларусі наведала яго ў шпіталі, дзе творца праходзіць рэабілітацыю пасля планавай аперацыі.

Спадар Сяргей быў уганаравы медалём Францыска Скарыны — узнагародай, якая ўручаецца беларускім і замежным грамадзянам за выдатныя заслугі ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і павелічэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу беларускага народа.

Святлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароду Сяргею Шупу. Яна наведала перакладчыка ў шпіталі пасля планавай аперацыі
Фота:t.me/CabinetBelarus.

Таксама ў гэтыя дні ў Варшаве Святлана Ціханоўская ўручыла медаль «За плённую працу на карысць Беларусі» нямецкаму гісторыку Феліксу Акерману. Даследчык, які валодае беларускай мовай, шмат гадоў займаецца беларускай тэматыкай, працаваў у ЕГУ і выдаў шэраг кніг пра Беларусь на беларускай і нямецкай мовах. Падчас сустрэчы таксама абмеркавалі падтрымку беларускіх акадэмічных праектаў у Германіі і магчымасці яе пашырэння.

Святлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароду Сяргею Шупу. Яна наведала перакладчыка ў шпіталі пасля планавай аперацыі
Фота:t.me/CabinetBelarus.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.