Света Бень сёння дасць анлайн-канцэрт на Сепультуры Alive

Культура
Фота: Dark Matter.

Сёння, 26 сакавіка, а 21.00 па Мінску, адбудзецца канцэрт неймавернай Светы Бень на канале Сепультура Alive.

Для «жывога» анлайн-выступлення артыстка падрыхтавала адмысловую праграму, чакаюцца прэм’еры песень. Таксама на сцэне з’явіцца яшчэ адна культавая фігура беларускай музыкі — Яўген Кучмейна (.К).

Нагадаем, што «Сепультура Alive» — гэта канцэрты беларускіх выканаўцаў у прамым эфіры, на якія можа трапіць кожны з любой кропкі свету, дзе ёсць інтэрнэт. На пляцоўцы ўжо выступалі гурт Volsky, NaviBandB:N:, «Разбітае сэрца пацана».

Праект існуе без фінансавання донараў, за лік падтрымкі толькі слухачоў, якім прапаноўваецца набыць сімвалічныя квіткі на падзею.

«Каб беларуская музыка трапляла ў кожную хату, дзе яе сапраўды чакаюць», — падкрэслівае місію свайго праекта музычны журналіст Аляксандр Чарнуха.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.