Стужка Педра Альмадовара «Суседні пакой» пра пераадоленне страху смерці атрымала «Залатога ільва» Венецыянскага фестывалю

«Суседні пакой» — фільм, у якім няма зусім нічога, акрамя страху непазбежнай смерці і яго цудатворнага пераадолення. Не праз стаіцызм ці гумар, а праз спачуванне, эмпатыю. Горкая элегія аб смерці на вачах ператвараецца ў ціхую оду сяброўству», — так апісвае карціну Педра Альмадовара з Тыльдай Суінтан і Джуліянай Мур у галоўных ролях кінакрытык Антон Долін. Фільм слыннага іспанскага рэжысёра сёння атрымаў галоўную ўзнагароду 81-га Венецыянскага фестывалю — «Залатога ільва».

Журы фестываля на чале з французскай актрысай Ізабель Юпер агучыла сваё рашэнне на цырымоніі ўзнагароджання 7 верасня.

Кадр з фільма «Суседні пакой» Педра Альмадовара. У галоўных ролях — Тыльда Суінтан і Джуліяна Мур.

Так, іншыя ўзнагароды размеркаваліся наступным чынам.

Уладальнікам «Сярэбранага ільва» Мостры — Гран-пры журы — стала карціна Vermiglio Мауры Дэльпера.

«Сярэбраны леў» за рэжусуру — у Брейдзі Корбета за фільм «Бруталіст» з Эдрыенам Броўдзі ў ролі венгерскага габрэйскага архітэктара Ласла Тота.

Ніколь Кідман была прызнана «Найлепшай актрысай» за ролю ў эратычным трылеры «Дрэнная дзяўчына» Халіны Рэйн.

«Найлепшы акцёр» — француз Венсан Ліндон, які выканаў галоўную ролю ў драме «Ціхі сын» Дэльфін і Мюрыэль Кулен.

Узнагароду за найлепшы сцэнар дасталася Мурыла Хаўзеру і Эйтар Ларэга — карціна «Я ўсё яшчэ тут», над якой яны працавалі, распавядае гісторыю знікнення бразільскага палітыка Рубенса Пайвы ад рук ваеннай дыктатуры ў 1970 годзе.

Не засталася без адзнакі стужка грузінскай рэжысёркі Дэі Кулумберашвілі «Красавік» — кіно аўтаркі атрымала Адмысловую згадку журы.

Прэмія імя Марчэла Мастраяні «Найлепшы актор, які пачынае» — у Поль Кіршэр, які сыграў у кіно «І дзеці пасля нас» французаў Зарана і Людовіка Букерма.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!