«Суседні пакой» — фільм, у якім няма зусім нічога, акрамя страху непазбежнай смерці і яго цудатворнага пераадолення. Не праз стаіцызм ці гумар, а праз спачуванне, эмпатыю. Горкая элегія аб смерці на вачах ператвараецца ў ціхую оду сяброўству», — так апісвае карціну Педра Альмадовара з Тыльдай Суінтан і Джуліянай Мур у галоўных ролях кінакрытык Антон Долін. Фільм слыннага іспанскага рэжысёра сёння атрымаў галоўную ўзнагароду 81-га Венецыянскага фестывалю — «Залатога ільва».
Журы фестываля на чале з французскай актрысай Ізабель Юпер агучыла сваё рашэнне на цырымоніі ўзнагароджання 7 верасня.
Так, іншыя ўзнагароды размеркаваліся наступным чынам.
Уладальнікам «Сярэбранага ільва» Мостры — Гран-пры журы — стала карціна Vermiglio Мауры Дэльпера.
«Сярэбраны леў» за рэжусуру — у Брейдзі Корбета за фільм «Бруталіст» з Эдрыенам Броўдзі ў ролі венгерскага габрэйскага архітэктара Ласла Тота.
Ніколь Кідман была прызнана «Найлепшай актрысай» за ролю ў эратычным трылеры «Дрэнная дзяўчына» Халіны Рэйн.
«Найлепшы акцёр» — француз Венсан Ліндон, які выканаў галоўную ролю ў драме «Ціхі сын» Дэльфін і Мюрыэль Кулен.
Узнагароду за найлепшы сцэнар дасталася Мурыла Хаўзеру і Эйтар Ларэга — карціна «Я ўсё яшчэ тут», над якой яны працавалі, распавядае гісторыю знікнення бразільскага палітыка Рубенса Пайвы ад рук ваеннай дыктатуры ў 1970 годзе.
Не засталася без адзнакі стужка грузінскай рэжысёркі Дэі Кулумберашвілі «Красавік» — кіно аўтаркі атрымала Адмысловую згадку журы.
Прэмія імя Марчэла Мастраяні «Найлепшы актор, які пачынае» — у Поль Кіршэр, які сыграў у кіно «І дзеці пасля нас» французаў Зарана і Людовіка Букерма.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram