Страты ад расійскага ўдару па Кіева-Пячэрскай лаўры ацанілі ў 40 мільёнаў еўра

Культура
Фота: Lilia Rzheutska DW

Аўстрыйскі тэлеканал ORF са спасылкай адказных асоб ва Украіне паведаміў, што страты ад удару РФ па Кіева-Пячэрскай лаўры ацанілі ў 40 млн еўра.

Пры наяўнасці неабходнага фінансавання аднаўленчыя работы могуць быць завершаны ўжо ў 2027 годзе.

Зараз завяршаецца мантаж часовага пакрыцця над Успенскім саборам, які ўваходзяць у комплекс Кіева-Пячэрскай лаўры і асабліва моцна пацярпеў ад абстрэлу, паведамілі аўстрыйскім журналістам у Міністэрстве культуры Украіны. Гэты храм плануецца зноў адкрыць для наведвальнікаў і вернікаў.

У ноч на 15 чэрвеня УС РФ нанеслі ўдар па Кіеве. У выніку атакі загарэўся дах Успенскага сабора — больш за 80% даху было пашкоджана. Аднак экстраным службам удалося прадухіліць пранікненне агню ўнутр храма, а прадстаўнікі духавенства і ратавальнікі змаглі аператыўна вынесці каштоўныя рэчы.

У агульнай складанасці розныя пашкоджанні атрымалі яшчэ 17 аб’ектаў аднаго з найважнейшых помнікаў мастацтва пачатку XI стагоддзя і аднаго з галоўных цэнтраў праваслаўя.

З 1990 года Кіева-Пячэрская лаўра з’яўляецца аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.