Старамейскі Дом культуры ў Варшаве запрашае прыняць удзел у творчай рэзідэнцыі

Культура
Старамейскі Дом культуры. Фота: sdk

Набор прызначаны для пісьменнікаў, драматургаў і перакладчыкаў з Беларусі і Украіны, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:

  • маюць прынамсі адну кнігу (аўтарства ці ў перакладзе заяўніка/заяўніцы), выдадзеныя ў друку, або прынамсі адзін драматычны тэкст, пастаўлены ў тэатры;
  • валодаюць англійскай ці польскай мовай;
  • знаходзяцца ў працэсе стварэння новага літаратурнага праекта.

Арганізатары прадастаўляюць рэзідэнтам кватэру ў цэнтры сталіцы з утульным месцам для творчай працы, стыпендыю ў памеры 120 злотых на дзень, мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама ўдзел у дзейнасці установы.

Пачатак набору: 13 лістапада 2023 г.

Апошні тэрмін падачы заявак: 26 лістапада 2023 г.

Тэрмін рэзідэнцый: 2–6 тыдняў у студзені – чэрвені 2024 г.

Абвяшчэнне вынікаў: 8 снежня 2023 г.

Тут можна даведацца пра падрабязнасці, а тут падаць заяўку.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: