Сталі вядомыя час і месца развітання з беларускім выдаўцом і паэтам Раманам Цымберавым

Культура
Раман Цымбераў. Фота: сацсеткі

Сталі вядомыя падрабязнасці развітання з Раманам Цымберавым — беларускім выдаўцом, паэтам, кніжнікам, які заўчасна сышоў ад нас 10 лютага.

Развітанне адбудзецца ў Мінску 13 лютага па адрасе вуліца Куляшова, 49 з 12:00 – 13:30 гадзін.

Лакацыя месціцца паміж станцыямі метро «Партызанская» і «Аўтазаводская».

Просьба блізкіх — прыносіць толькі жывыя кветкі.

Раман Цымбераў – беларускі паэт і выдавец, уладальнік электроннай крамы мастацкай і гістарычнай літаратуры Kniger.by, у якой прадаюцца ў тым ліку кнігі на беларускай мове, — памёр учора ў 44 гады.

Сярод значных кніг, выданых Раманам: «Минский тюремный замок» Дзмітрыя Дразда, «Гарачы парафін» Вінцэся Мудрова, «Шэпт» Сяргея Лескеця, «Купала і Колас жартуюць» Паўла Каралёва, збор твораў Кастуся Севярынца, дзіцячая кніга «Дзедавы казкі» Дзеда Янкеля (Ігара Гайкевіча) і мноства іншых.

Аўтар чатырох паэтычных зборнікаў. Апошнім часам актыўна працаваў для дзяцей — стварыў серыю «Ветрачок» і выдаў разам з дачкой сумесную кнігу вершаў.

Пасля прыпынення выдавецкай ліцэнзіі Міністэрствам інфармацыі ў 2024 годзе, Раман заставаўся ў прафесіі і працягваў працаваць на карысць беларускага слова, нягледзячы на небяспеку.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости