Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага прыза міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве.
Пераможцу назвали 27 сакавіка — у Міжнародны дзень тэатра і ў апошні, восьмы, дзень 16-га тэатральнага форуму «М.@rt.кантакт».
“Пачупкі” – спектакль-роздум на тэму нараджэння дзіцяці. Галоўным выяўленчым сродкам у ім з’яўляецца гук. Спектакль — працяг гісторыі “Шлюба з ветрам” і другі крок пагружэння рэжысёра Карняга, кампазітара Аверкавай і РТБД у беларускую культуру.
Аўтары спектакля “Пачупкі” – Яўген Карняг, Каця Аверкава; рэжысёр – Яўген Карняг; мастак – Таццяна Нерсісян; кампазітар і музычны кіраўнік – Каця Аверкава.
Іншыя прызы форума размеркаваліся наступным чынам: па версіі маладзёжнага журы лепшым прызнаны спектакль «Марыя Сцюарт» Пецярбургскага камернага тэатра «ТОК», а прыз глядацкіх сімпатый дастаўся спектаклю «Людзі Ламанчы» Арлоўскага дзяржаўнага тэатра для дзяцей і моладзі «Вольная прастора».
16-ты Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт» праходзіў з 20 па 27 сакавіка на некалькіх тэатральных пляцоўках Магілёва.
Усяго ў конкурсную праграму з 20 па 27 сакавіка ўвайшлі 19 спектакляў з 4 краін: Беларусі, Расіі, Балгарыі і Казахстана.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram