Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўны прыз тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Культура
"Пачупкі". Сцэна са спектакля. Фота: rtbd.by.

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага прыза міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве.

Пераможцу назвали 27 сакавіка — у Міжнародны дзень тэатра і ў апошні, восьмы, дзень 16-га тэатральнага форуму «М.@rt.кантакт».

“Пачупкі” – спектакль-роздум на тэму нараджэння дзіцяці. Галоўным выяўленчым сродкам у ім з’яўляецца гук. Спектакль — працяг гісторыі “Шлюба з ветрам” і  другі крок пагружэння рэжысёра Карняга, кампазітара Аверкавай і РТБД у беларускую культуру.

Аўтары спектакля “Пачупкі” – Яўген Карняг, Каця Аверкава; рэжысёр – Яўген Карняг; мастак – Таццяна Нерсісян; кампазітар і музычны кіраўнік – Каця Аверкава.

Іншыя прызы форума размеркаваліся наступным чынам: па версіі маладзёжнага журы лепшым прызнаны спектакль «Марыя Сцюарт» Пецярбургскага камернага тэатра «ТОК», а прыз глядацкіх сімпатый дастаўся спектаклю «Людзі Ламанчы» Арлоўскага дзяржаўнага тэатра для дзяцей і моладзі «Вольная прастора».

16-ты Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт» праходзіў з 20 па 27 сакавіка на некалькіх тэатральных пляцоўках Магілёва.

Усяго ў конкурсную праграму з 20 па 27 сакавіка ўвайшлі 19 спектакляў з 4 краін: Беларусі, Расіі, Балгарыі і Казахстана.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: