Сёння ў Варшаве адбудзецца сумесны канцэрт Drum Ecstasy і Pukst&Agayan

Культура
Афіша канцэрта.

Сустрэча дзвюх легенд беларускай андэграўнднай сцэны адбудзецца сёння ў варшаўскім клубе Scena Chmielna. Сумесны канцэрт даюць драм-гурт Drum Ecstasy і драйв-праект Pukst&Agayan. Нягледзячы на тое, што лідары абодвух бэндаў Сяргей Пукст і Філіп Чмыр ведаюць адзін аднога ўжо больш за 30 гадоў, гэта будзе іх першае сумеснае выступленне. 27 верасня сустрэча-цунамі чакаецца на Новым свяце ў Варшаве, а заўтра гурты завітаюць у Кракаў у Stakkato Art Space.

Drum Ecstasy выступяць у шоу з вядомымі кампазіцыямі з розных альбомаў. З красавіка гурт актыўна канцэртуе — ён выступаў у Бельгіі, Галандыі і, уласна, прывёз свежую, але ўжо абкатаную праграму ў Польшчу.

У цэлым сёлета спаўняецца 20 гадоў слыннаму альбому Drum Ecstasy Drums Only — музыку менавіта з гэтай плыткі гледачы маглі чуць у фільме «Начная варта», кампазіцыі з альбома карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў танцавальных калектываў, артыстаў. Зараз калектыў запісаў новую плыту ў Бельгіі, у гучанні якой таксама не будзе бас-гітары, толькі барабаны — яна будзе называцца Drums Only-2.

Дарэчы, учора вядомыя барабаншчыкі на чале з Філіпам Чмыром далі паўнавартасны гукавы сэт пад Свентакшыскім мостам у Варшаве.

Нагадаем, што Drum Ecstasy – унікальны музычны праект, беспрэцэдэнтны па сіле гуку,
вызначанага кампазіцыяй і прыладамі групы. Музыкі, якія граюць на сталёвых бубнах, ствараюць гук, які ўзрывае аўдыторыю з першых жа ўдараў.

Pukst&Agayan – сенсацыйны, на шчасце ўжо варшаўскі праект, які нядаўна запісаў першы альбом на польскай зямлі. Іх выступ да гэтага часу не можа забыць аўдыторыя клубаў 2KOLA і Chmury — музыканты выступяць з новай, па-восеньску прахалоднай энергіяй пасля летняга перапынку.
Таксама ў канцэрце прагучыць і праект «Мой дзядзя Азнавур» – яшчэ не шырока вядомая каманда, але тая, якая прымушае звярнуць на сябе ўвагу.

«Мы закаханыя ў французскі шансон ды англійскі саўнд. У выніку Азнавур зайграў панк. Мы верым у тое, што музыка павінна быць як кавалак мяса, волкая і свежая. А тэкст трэба слухаць і разумець», – распавядае пра сябе музычнае трыа.

Набыць квіткі на канцэрт можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: