Сёння ў Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля «Шчасьлівы муж» паводле Францішка Аляхновіча

Культура
Падчас рэпетыцый спектакля «Шчасьлівы муж». Фота: facebook/Васіль Дранько-Майсюк

Сёння, 5 красавіка, у Музеі Вольнай Беларусі пакажуць сцэнічны эскіз у чатырох дзеях «Шчасьлівы муж» паводле п’есы Францішка Аляхновіча. П’еса была створана Аляхновічам у 1922 годзе ў Вільні.

Рэжысэр і аўтар адаптацыі — Васіль Дранько-Майсюк.

Стваральнікі вызначаюць жанр свайго блізкага да фіналу спектакля як «старасвецкая камэдыя пра мяшчанскую Вільню у свежай інтэрпрэтацыі нашага стагоддзя». Рэжысэр і аўтар адаптацыі Васіль Дранько-Майсюк п’есу перапрацаваў, каб дадаць тыя рэаліі, якія існавалі ў часы Францішка Аляхновіча.

«Шчасьлівы муж» — гісторыя, дзе ёсць падманутыя мужы, псеўдаграфы і каханкі.

Сёння ў Варшаве адбудзецца прэм'ера спектакля «Шчасьлівы муж» паводле Францішка Аляхновіча
Рэпетыцыя спектакля «Шчасьлівы муж». Фота: facebook/Васіль Дранько-Майсюк

«У нашым мастацтве не хапае лёгкіх забаўляльных рэчаў для дарослых менавіта эратычнага кшталту, меладраматычнага, камічнага. У нас большасць спектакляў маюць палітычны характар, яны больш сур’ёзныя. А хочацца чагосьці несур’ёзнага. Хочацца не толькі есці такую правільную страву, а хочацца і пірожнае. Мы робім такія эклеры і здаецца ў нас няблага атрымліваецца», — расказваў Васіль Дранько-Майсюк у інтэрв’ю Радыё Рацыя.

Сёння ў Варшаве адбудзецца прэм'ера спектакля «Шчасьлівы муж» паводле Францішка Аляхновіча
Рэпетыцыя спектакля «Шчасьлівы муж». Фота: facebook/Васіль Дранько-Майсюк.

У спектаклі героі прымяраюць на сябе розныя сацыяльныя маскі, бо ніхто не хоча заставацца самім сабой, таму нават акторы граюць некалькі персанажаў. Цікава, што ў аснове п’есы — рэальны факт з жыцця Францішка Аляхновіча, калі ён, будучы маладым безграшовым артыстам, вымушаны быў у адным мяшчанскім доме выдаваць сябе за графа.

П’есу Францішка Аляхновіча «Шчаслівы муж» у Мінску ставіў РТБД (пастаноўка Мюра Фарыдовіча), прэм’ера адбылася ў чэрвені 2011 года.

Сёння ў Варшаве адбудзецца прэм'ера спектакля «Шчасьлівы муж» паводле Францішка Аляхновіча
Падчас рэпетыцый спектакля «Шчасьлівы муж». Фота: facebook/Васіль Дранько-Майсюк

Спектакль будзе цікавы культуролам і самым розным гледачам, пачынаючы, праўда, ад 15 гадоў.

Кампазітар — Ілля Семашкевіч

Мастак, аўтар візуала — Даніла Ганчароў

Мастакі — Глафіра Сцелюкова, Цімафей Шэлег

Малюнкі — Васіль Дранько-Майсюк

Пластыка — Алена Баярава

Акторы: Васіль Дранько-Майсюк, Алена Баярава, Сяргей Пукст, Маргарыта Яцкевіч, Даніла Ганчароў, Вольга Каралёнак, Францішак Вялічкін.

Уваход — free donation.

Дата: 5 красавіка

Час: 19.00

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: