Сёння дзень народзінаў Святланы Алексіевіч

Культура
Святлана Алексіевіч. Фота: krakow.wyborcza.pl

Святлана Алексіевіч адзначае 77 гадоў.

У 2015-м яна стала лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры «за шматгалосую творчасць — помнік пакутам і мужнасці ў наш час».

Пісьменніца працуе ў галіне дакументальнага рэпартажу, творы Алексіевіч грунтуюцца на інтэрв’ю з удзельнікамі значных гістарычных і адначасова траўматычных падзей.

Першая кніга Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар» (1985) грунтуецца на размовах з сотнямі савецкіх жанчын, што бралі ўдзел у вайне.

У кнізе «Апошнія сведкі» (1985) выкарыстоўваюцца ўспаміны дзяцей, якім падчас вайны было ад шасці да дванаццаці гадоў. «Цынкавыя хлопчыкі» (1990) сабралі ўспаміны пра Афганскую вайну.

У 1993 годзе выйшла кніга «Зачараваныя смерцю» — апавяданне пра самазабойцаў, якія скончылі ці спрабавалі скончыць з сабой, не вытрымаўшы паражэння камуністычных ідэй у СССР. «Чарнобыльская малітва» напісаная паводле ўспамінаў ліквідатараў Чарнобыльскай катастрофы, родных пажарных, што памерлі ад прамянёвай хваробы, а таксама перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны.

«Час second-hand» (2013) закранае маштабныя гістарычныя тэмы: Другую сусветную вайну, Афганістан, Чарнобыль, час «перабудовы» і развал «чырвонай імперыі». У творы даследуецца феномен мыслення савецкага чалавека, феномен сацыялізму і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменніца называе «часам сэканд-хэнд».

Цяпер аўтарка збірае матэрыял для новай кнігі пра беларускую рэвалюцыю 2020 года, пра тое, як мы змяніліся за гэтыя гады, пра вайну ва Украіне.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. З Народзінамі!

    Здароўя і sto lat спадарыні Святлане! Хай піша, пакуль пішацца. Бо нацыі патрэбныя думаючыя людзі, нашая інтэлектуальная эліта.

    Ответить

Последние новости