Сёння адзначаюць дзень памяці Максіма Багдановіча

Культура
Максім Багдановіч. Фота: wikipedia.

25 траўня 1917 года ў Ялце памёр самы малады класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч. Штогод у гэты дзень аматары творчасці паэта ўшаноўваюць яго памяць.

У Музеі Максіма Багдановіча ў Гродне з 21 траўня працуе выстава «І вечна гарыць твая зорка…»

Сёння адзначаюць дзень памяці Максіма Багдановіча
Экспазіцыя выставы «І вечна гарыць твая зорка…» у Гродне. Фота: t.me/museum_grodno

У экспазіцыі прадстаўлены фатаграфіі з прэм’еры спектакля «Зорка Венера», пастаўленага ў 1970 годзе на сцэне Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Беларусі, а таксама кнігі пра жыццё і творчасць паэта.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Мінску традыцыйна зладзіў ускладанне кветак да помніка Багдановічу ў скверы каля Вялікага тэатра. А ў 18.00 у музеі адбудзецца канцэрт ансамбля «Класік-Авангард» пад кіраўніцвам Людмілы Каліноўскай. У праграме прагучаць сусветна вядомыя творы, звязаныя з паэтам і сям’ёй Багдановічаў.

Максім Багдановіч (1891–1917) — геній беларускай паэзіі, які стаў сімвалам беларускага Адраджэння, напісаўшы такія кананічныя вершы, як «Зорка Венера» і «Пагоня». У яго выйшла адзіная прыжыццёвая кніга «Вянок». Багдановіч узбагаціў тэматыку беларускай літаратуры і паспрыяў засваенню ёй новых форм. З яго лёгкай рукі на беларускай мове арганічна загучалі трыялеты, тэрцыны, рандо, пентаметры, гекзаметры… Пераклаў на беларускую Гейнэ, Верлена, Байрана.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости