Сёння адбудзецца анлайн-сустрэча з Лесяй Пчолкай, заснавальніцай архіва VEHA

Культура
Фота з калекцыі VEHA “Людзі лесу”. Фота: instagram.com/veha.archive

Сёння, 20 верасня, дэкаланіальны гурток суполкі «Тэндар на гендар» ладзіць анлайн-сустрэчу з мастачкай і архівісткай Лесяй Пчолкай, якая даследуе культуру памяці і працуе з архівам VEHA.

Падчас сустрэчы абмяркуюць, як адбываецца праца над архівам і ці магчыма сумяшчаць мастацкія і архіўныя практыкі, ці з’яўляюцца падобныя незалежныя архівы контр-памяццю кам’юніці і калі так, чаму гэта ўвогуле можа быць патрэбна.

Праз дэканаліяльную оптыку сфакусуюцца на такіх тэмах:

  • Як пазбегнуць самаэкзатызацыі падчас спазнавання гісторыі сваёй краіны, і ці варта сцерагчыся гэтага?
  • Ці з’яўляецца дыгітальны архіў сапраўды надзейным і трывалым сховішчам?

Імпрэза працуе па прынцыпе калектыўнай эканомікі. Вас папросяць ацаніць сваю фінансавую магчымасць зрабіць унёсак у правядзенне гуртка і зрабіць данат. Сабраныя грошы пойдуць на аплату працы мадэратаркі і спікеркі.

VEHA — гэта сацыякультурны праект, які працуе з архіўнай фатаграфіяй і аднаўленнем сямейных архіваў. Сутнасць праекта заключаецца ў прапрацоўцы аналагавага фотаархіва, які дапаможа кожнай сям’і захаваць сваю візуальную гісторыю і перадаць гэтую спадчыну будучым пакаленням.

Дарэчы, зараз VEHA збірае лічбавыя копіі фатаграфіі з сямейных архіваў для свайго пятага праекта. Будучая кніга мае назву «Руіны Беларусі» – і VEHA запрашае дасылаць фотаздымкі па тэме ў новую калекцыю.

Дата: 20 верасня

Час: 18.00 (час мінскі)

Спасылка на рэгістрацыю тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: