Сядзіба сям’і пісьменніка Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі ўзятая пад асаблівую ахову дзяржавы

Культура
Сядзіба-музей Васіля Быкава, вёска Бычкі, Ушацкі раён. Фота: fotobel.by

Міністэрства культуры зацвердзіла праект зон аховы вакол сядзібы сямʼі Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёна. Дом-музей народнага пісьменніка афіцыйна атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі.

Сядзіба сям'і пісьменніка Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі ўзятая пад асаблівую ахову дзяржавы

Ахоўная зона таксама ўключае алею памяці ў гонар стагоддзя з дня нараджэння Васіля Быкава, мемарыяльны помнік у выглядзе валуна, устаноўленага на месцы хаты, дзе нарадзіўся народны пісьменнік.

Цяпер у гэтай зоне забаронена будаўніцтва, знішчэнне зялёных насаджэнняў, усталяванне рэкламы і іншыя дзеянні, што могуць пашкодзіць захаванню культурнай спадчыны.

Праект распрацаваны на аснове архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, а таксама аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту мясцовасці.

Дом-музей Васіля Быкава ў Бычках з’явіўся на малой радзіме пісьменніка ў 2004 годзе. Арыгінальны будынак, які датуецца 1933 годам, не захаваўся: мясцовыя ўлады загадалі разабраць яго.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости