Заўтра, 30 ліпеня, у дворыку Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца прэм’ера камедыйнага трылера «Чинчины пролетели кукушкой» — ад вядомага сатырычнага праекта ЧынЧынЧанэл. Фільм прадставіць калі не Мікалай Сяргеевіч, так Сяргей Мікалаевіч — акцёры Міхаіл Зуй, актрыса Алена Зуй-Вайцэхоўская, рэжысёр Андрэй Кашперскі і іншыя аўтары стужкі.
«Беларускія чыноўнікі Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч прыбываюць у Лядскую псіхіятрычную лякарню №1, каб наведаць таямнічую пацыентку — вядомую праўладную спявачку Алену ЖалудОк, — так гучыць анатацыя да новага праекта. — Яны жадаюць прымусіць яе спяваць на дзяржаўным свяце. Але яна сцвярджае, што страціла голас. Аднак слугі народа не церпяць адмоў і вырашаюць зрабіць Алене Лабатамію…».
У фільме здымаліся: Міхаіл Зуй, Дзмітрый Есяневіч, Алена Зуй-Вайцяхоўская, Андрэй Каралевіч, Марыя Савушкіна, Андрэй Кашперскі.
Рэжысёр і аператар карціны – Андрэй Кашперскі. Аўтары сцэнарыя – Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй. Прадзюсары – Марыя Савушкіна і Андрэй Каралевіч.
Паводле прадзюсаркі Марыі Савушкінай, праца над карцінай ішла амаль год. Здымкі адбываліся ў чэрвені 2022, у замку Бролін, на поўначы Германіі.
ЧынЧынЧанэл – гэта праект вострай сатыры і пародыі ад акцёраў незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы» Міхаіла Зуя і Дзмітрыя Есяневіча сумесна з беларускім рэжысёрам Андрэем Кашперскім. Праект вядомы выпускам сатырычных ролікаў на Ютуб-канале; серыяй інтэрв’ю з вядомымі беларускімі дзеячамі культуры — «ЧынЧыны на дыван», навагоднім мюзіклам «ЧынЧыны ў краіне цудаў».
Пачатак мерапрыемства 30 ліпеня — 20.30. Месца — Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11).
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: