«Самае вялікае сэрца ў горадзе»: культавы паэт і музыка Віталь Рыжкоў дае творчы вечар у Варшаве

Культура
Фота: Марыя Карнеенка.

25 красавіка ў варшаўскім кінатэатры Atlantic адбудзецца творчы вечар паэта, перакладчыка і рэп-выканаўцы Віталя Рыжкова — «Прэзентацыя». У гэты дзень культавая асоба беларускага андэрграўнду распавядзе пра дваццаць гадоў свайго творчага шляху — адкуль «прышоў» Віталь Рыжкоў, з чаго паўсталі яго вершы, пераклады і музычныя творы.

Віталь Рыжкоў у беларускай незалежнай культуры займае асобную пазіцыю: ён рэдка дае канцэрты, робіць публічныя выступы, але паміж тым увесь час узбагачае нашу моўную прастору сваёй працай. Віталь, які родам з Магілёва, да прыкладу, з’яўляеца аўтарам перакладу на беларускую мову слынных кніг Віктара Марціновіча — «Сфагнум», «Возера радасці» і «Рэвалюцыя». Песні на вершы Рыжкова і ягоныя пераклады тэкстаў выконваюць такія выканаўцы, як: Nizkiz, Глюкі, BarRokka, Zatoczka, Пані Хіда, спявачка і аўтарка Ганна Хітрык ды іншыя музыкі. Віталь з’яўляецца перакладчыкам на беларускую твораў Сяргея Жадана, Майкла Сэлінджэра, Уістана Х’ю Одэна, Рычарда Бротыгана, Уладзіміра Маякоўскага, Тэйлара Мэлі

А таксама паэт вядомы як рэп-выканаўца Angst і ўдзельнік гурта Belaroots. Апошні сінгл Angst у сеціве — кампазіцыя «Прагноз», якая набірае прагляды на Spotify, спалучае вядомую музычную тэму «Прагноз надвор’я» з беларускага тэлебачання з палымяным, жорсткім беларускамоўным рэпам пра экзістэнцыйны бег.

Ды культавы статус Віталь Рыжкоў атрымаў пасля выхаду яго зборніка паэзіі «Дзверы, замкнёныя на ключы» — кнігі, якая пацвердзіла з’яўленне ў беларускай літаратуры новага і неардынарнага аўтара. Невыпадкова гэты збонік быў узнагароджаны прэміяй «Дэбют» імя М. Багдановіча.

«Самае вялікае сэрца ў горадзе»: культавы паэт і музыка Віталь Рыжкоў  дае творчы вечар у Варшаве
Фота: Марыя Карнеенка.

Выйсці ў свет Віталя Рыжкова падштурхнула адзнака ў 20 гадоў прафесійнага шляху — роўна два дзесяцігоддзі таму ён упершыню выступіў на сцэне.

Таму «Прэзентацыя» будзе не прадметная, гэта не кніга і не альбом, а агульная прэзентацыя творчасці і шляху, — тлумачыць канцэпт імпрэзы Віталь. — Я бы хацеў каротка і забаўна распавесці, як я пачынаў і праз што праходзіў. То запрашаю за час мерапрыемства разам пражыць гэтыя моманты, а таксама разам падумаць пра нашу будучыню.

Паэт абяцае шчыры і месцамі смешны стэндап пра жыццё і творчасць, а таксама, вядома, старыя і свежыя вершы.

Час і месца «Прэзентацыі»: 25 красавіка, 19.00, кінатэатры Atlantic (ul. Chmielna 33, Warszawa).

Набыць квіткі на падзею можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости