«Вымушаны паведаміць, што культурна-асветны сайт Budzma.org і яго люстэрка budzma.me, а таксама тэлеграм-канал @budzmasby прызнаныя «экстрэмісцкімі», — такое паведамленне з’явілася сёння на вядомым культурніцкім рэсурсе.
«У сённяшніх варунках лічым гэта прызнаннем якасці нашай працы і кантэнту, які мы ствараем, — пракаментавала навіну каманда медыя. — Тым не менш лічым сваім абавязкам папярэдзіць чытачоў, якія знаходзяцца ў Беларусі».
Журналісты Budzma.org звярнулі ўвагу на тое, што без падпіскі тэлеграм-канал медыя па-ранейшаму чытаць бяспечна. Таксама Budzma.org раіць карыстацца VPN пры праглядзе сайта.
«Са свайго боку заяўляем, што мы застаемся вернымі сваёй місіі — несці беларускасць, дагруквацца праз беларускую культуру, мову, гісторыю да тых, хто яшчэ не зразумеў, што наша еднасць, наша бяспека, наша свабода залежаць ад асэнсавання беларусамі саміх сябе як асобнай еўрапейскай нацыі», — падкрэсліў рэсурс.
Budzma.org — унікальная на сёння пляцоўка для аб’яднання беларускай грамадзянскай супольнасці; на якой друкуюцца навіны пра беларускую культуру, інтэрв’ю, гайды, гістарычныя матэрыялы, меркаванні беларускіх арт-дзеячаў і дзяячак. “Будзьма беларусамі!” – гэта грамадская культурніцкая кампанія, якая дзейнічае з мэтай паглыблення нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў — яна была заснавана ў 2008 годзе.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: